Толькі людзі, якія не ведаюць гісторыю ўласнага горада і раёна, могуць змяшчаць такія звесткі пра яго на афіцыйным сайце Светлагорскага райвыканкома. Гутарка пойдзе пра раздзел “Светлагорскі раён: гістарычная даведка”.
Чытаем сказы: “ В XIII веке земли Светлогорщины входят в состав Великого княжества Литовского. С 1500 по 1537 г.г. Гомельская волость входит в состав Московского государства, а с 1569 года в состав Речи Посполитой”[1].
Пры чым тут Гомельская воласць? У перыяд 1500-1537 мы не ўваходзілі ў склад Гомельскай воласці. Гэты гістарычны момант не мае ніякага дачынення да нашай мясцовасці і з’яўляецца актам агрэсіі ў адносінах да Гомельскай воласці. На той час землі нашага раёна ўваходзілі ў Вялікае Княства Літоўскае – беларускую дзяржаву ў мінулым. А Маскоўская дзяржава была варожай для нас.
Сказ “С 1500 по 1537 г.г. Гомельская волость входит в состав Московского государства” трэба выкінуць.
Чытаем далей: “В 1772 году в результате раздела Речи Посполитой между Австрией, Пруссией и Россией земли Гомельщины отошли к Российской империи”.
Гэта ўсё гісторыя Гомельшчыны. Па вялікім рахунку гісторыя Светлагорскага раёна ў складзе Гомельскай вобласці - мізэрная (з 1954 па 2020 – усяго 66 гадоў). Але тут нават зроблена недаравальная памылка па гісторыі Гомельскай вобласці.
Не ўсе землі сучаснай Гомельшчыны ў 1772 годзе адыйшлі да Расійскай імперыі. У прыватнасці, уся зямля сучаснай Светлагоршчыны яшчэ не адышла да ўлады расійскіх акупантаў. Гэта адбудзецца толькі у 1793 годзе. Дзе гісторыя Светлагорскага раёна, аўтары? Га-а-а-а?!
Чытаем наступны ўрывак па гісторы Светлагорскага раёна: “Светлогорский (ранее Паричский) район был образован 17 июля 1924 года. Первое же письменное упоминание о Паричах найдено в «Инвентарном списке» Бобруйского староства 1639 года. Тогда здесь было всего 15 сельских домов. В 1797 году деревня полностью сгорела, а спустя год российский император Павел І подарил отстроенный Паричский двор адмиралу Петру Ивановичу Пущину, со знаменитым родом которого в дальнейшем неразрывно связана более чем вековая история Парич”.
Па-першае, першае пісьмовае згадванне Парычаў – 1616 год. Дата ўжо вядомая на сёння [2].
Па-другое, Павел І падараваў Парыцкую воласць Пятру Пушчыну “не спустя год”, а 5 красавіка 1797 года - у той жа год [3] .
А чаму гісторыя Парычаў пачынаецца з “прагінам” перад каланізатарамі Пушчынамі – Расеюшкай? А дзе нашы (беларускія) ўладары Парычаў? Трызны, Пацы? Чаму не скажыце пра аўстрыйскую каралеву Цэцылію Рэнату Габсбург, калі пра каланізатараў Пушчыных гаворыце? А дзе падзеліся ўладары Шацілавіч Раман Шаціла, Ждан Манкевіч? Дзе першае згадванне Светлагорска пад 1560 годам? Дзе Жыгімонт ІІ Аўгуст?
Калі былі заснаваны Шацілкі, як папярэдніка Светлагорска, з версіі Светлагорскага райвыканкома даведацца немагчыма. Якая непавага да ўласнай гісторыі.
Дарэчы, Шацілавічы-Светлагорск – гэта самы старэйшы на сёння населены пункт у Светлагорскім раёне! Сёлета Светлагорску -цэнтру раёна - спаўняецца 460 год!
Далейшая гісторыя Светлагорскага раёна ў “даведцы” – гэта класічная савецкая гісторыя будаўніцтва прадпрыемстваў. Пра гэта можна было паведаміць адным радком.
І гэта гістарычная даведка пра Светлагорскі раён? Як жа трэба не любіць, гісторыю ўласнага раёна, каб складваць і выстаўляць на афіцыйным сайце Светлагорскага райвыканкама такую “даведку”?!
Віктар Раманцоў. 07.01.2020
Публікуецца ўпершыню. Перадрук без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца частковае цытаванне. Спасылка на аўтара і матэрыял пры цытаванні абавязковыя.
Крыніцы:
1. Светлогорский район: историческая справка. Светлогорский районный исполнительный комитет.[Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: http://svetlogorsk.by/pages/svetlogorsk/history/ Дата доступу: 07.01.2020.
2. Віктар Раманцоў. Колькі год Парычам? Светлагорск краязнаўчы. Яндэкс-Дзэн.[Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/kolk-god-parycham-5df94a03e6e8ef00ad68ce82 Дата доступу: 07.01.2020.
3. Дакументы сведчаць / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. —У 2-х кн. —Кн.1. — Мн. 2000. — С. 59.
ЧЫтайце таксама:
Як Светлагоршчыну ўключылі ў “Маскоўскую дзяржаву” на 37 год
Светлагорску – 460 год. Набліжаецца чарговы юбілей
Хто такі Раман Шаціла?