Найти тему

Як выглядалі жыхары вёскі Рудня ў 1912 годзе

Оглавление

Для гісторыкаў і краязнаўцаў Светлагорскага раёна сталі даступныя ўнікальныя фотаздымкі, зробленыя на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў 1912 годзе беларускім этнографам Ісакам Сербавым.

У гэтай публікацыі мы распавядаем, як выглядалі на той час жыхары вёскі Рудня (зараз Чыркавіцкая сельрада).

Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 376.
Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 376.

На першым здымку паказаны жыхары вёскі Рудня Агата і Ганна Мітраховічы 60 і 23 гады, а таксама маленькая дзяўчынка, магчыма, унучка Агаты і дачка Ганны. Дарослыя жанчыны апрануты ва ўрачыстае летнее нацыянальнае адзенне, якое ўласціва Калінкавіцкаму строю. Гэта кашуля, спадніца-андарак, фартух, гарсэт і хустка. Фартух і гарсет вышыты ўзорамі, у кашуль-вышыванак рукавы шырокія, не звужаныя на запясці. У маленькай дзяўчынкі сукенка таксама вышыта нацыянальнымі ўзорамі на рукавах, руках і каўняры. Абутку не відаць. Бел-чырвона-белы колер у нацыянальным адзенні беларусаў - гэта аксіёма, якая абумовіла выбар колераў нацыянальнага сцяга Беларусі.

Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 377.
Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 377.

На другім здымку паказаны Гітля і Шмерка Эрэнбургі 55 і 60 гадоў, мяркуючы па імёнам і прозвішчу – яўрэі. Адзенне на мужчыне выглядае багата: добрыя боты, штаны і камізэлька з прыстойнай тканіны з кішэнямі, кашуля без вышыванак, на галаве фуражка. Мужчына не голены - з барадой.

Жанчына ў паўсядзённым адзенні, якое складаецца з доўгай спадніцы з валанамі і кашулі (на якой ёсць дзірка)з колернай рознай тканіны. На галаве - хустка.

-3
-4
-5
Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 371-373.
Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 371-373.

На наступных чатырох здымках паказаны дзве жанчыны і дзіце, верагодна дзяўчынка, у полі за жнівом. Жанчыны ў цёмных спадніцах і кашулях-вышыванках. Галаўны ўбор не падобны на звычайныя хусткі. Дзяўчынка – белабрысая, што ўласціва для беларусаў мінулых стагоддзяў. На апошнім здымку відаць мужчына з калёсамі і канём, які збірае зрэзаныя жанчынамі калоссі, сабраныя ў кулі. Значыць, гэта сям’я Мітраховіч. Пра гэта гаворыць наступныя здымкі мужчыны – Міны Мітраховіча.

-7

-8
Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 374-375.
Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 374-375.

Наступныя тры здымкі падпісаны аўтарам. Гэта “Міна Мітраховіч кладзе, уціскае воз”, а дакладней кладзе кулі аўса ў воз, каб потым везці дадому ўраджай. Міна Мітраховіч апрануты ў простыя (ільняныя выбеленыя) нагавіцы і кашулю з паясом. На нагах, магчыма, лапці, на галаве - фуражка. У мужчыны стыльная невялікая бародка і вусы. Кашуля - магчыма вышыванка (не відаць).

Мы маем унікальныя фотаздымкі нашай мясцовасці, у прыватнасці вёскі Рудня, якія датуюцца 1912 годам.

Аўтар гэтах фотаздымкаў Ісак Абрамавіч Сербаў (1871 – 1943) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), кандыдат гістарычных навук (1934)

З 1900 года вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва, на аснове якіх у 1951 годзе быў выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва». Першым сярод беларускіх этнографаў сабраў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіранні абагульніў у працах «Сяло Вялікае; Малюнкі з жыцця Беларусі» (1910), «Вандроўкі па Палессі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915) [1].

Для гісторыкаў і краязнаўцаў Светлагорскага раёна каштоўнымі з’яўляюцца фотаздымкі нашай мясцовасці, зробленыя Ісакам Сербавым падчас паездак па Палессі. На іх мы можам пабачыць, як выглядалі продкі з нашай мясцовасці больш за 100 гадоў таму.

Ісак Сербаў зрабіў фота ў неселеных пунктах Парычы, Рудня, Семакі (сучасная Гамза), Шупейкі, Яланы, Язвін, Якімава Слабада. Усяго я налічыў 38 фотаздымкаў, якія тычацца сучаснага Светлагорскага раёна.

Арыгіналы фотаздымкаў Ісака Сербава захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта (Літва). Але ў 2012 годзе частка іх была апублікавана ў альбоме «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў” [2].

Віктар Раманцоў. 05.01.2020

Перадрук цалкам без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца часткова цытаваць. Спасылка на цытаванне - абавязковая.

Крыніцы:

1. Ісак Абрамавіч Сербаў. ВікіпедыЯ. Свабодная інцыклапедыя [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D1%81%D0%B0%D0%BA_%D0%90%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B1%D0%B0%D1%9E Дата доступу: 05.01.2020.

2. Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - 456 с.

Чытайце таксама:

Як выглядалі Парычы і парычане ў 1912 годзе

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/iak-vygliadal-parychy--parychane--1912-godze-5e110a02ba281e00b0befa48