Гэта быў вельмі дзіўны год, у якім адбылося шмат рознага. Ды так, што не ўсе разумеюць, чаго чакаць у будучыні. Хай гэтая невядомасць прынясе нам мноства прыемнага здзіўлення! Не толькі для нашай адной вялікай беларускай сям'і, але і для кожнай беларускай сям'і!
Хай кожны чалавек зробіць больш шчаслівым сябе і блізкіх сваіх, і можа, у нас атрымаецца зрабіць больш шчаслівым кожнага беларуса! Дадайце сваім тварам усмешак і нясіце іх да сваіх мараў!
Наступны год будзе напоўнены новымі гульнямі з беларускімі лакалізацыямі. Новыя праекты прадставяць новых людзей. Мы мяняем гэты свет і мяняем яго дзеля вас!