Львавяне сур’ёзна пакрыўдзіліся на некаторыя заявы датычна расійска-ўкраінскай вайны з вуснаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ім днямі ў эфіры радыё «Эхо Москвы». Дэпутаты гэтага абласнога цэнтра Украіны выступілі са зваротам да мэра горада з патрабаваннем спыніць закупы тэхнікі беларускай вытворчасці. Як паведамляюць «Навіны Львова і Львоўшчыны», дэпутаты Львоўскай мясцовай рады абурыліся наступнымі словамі Лукашэнкі пра падставы для ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны: «Украіна ў нейкай ступені сама падставілася: рускіх пачалі душыць, мову там ды іншае... Я не апраўдваю Расію. Я не дакараю Украіну. Аднак як бы тое ні было, Украіна хоць маленькую, але дала падставу да гэтага сутыкнення». Што праўда, кіраўнік Беларусі заяўляе нешта падобнае не ўпершыню. Паўтарыў ён цяпер сваё стаўленне і да анексіі Расіяй Крыму: «Дэ-факта Крым расійскі, юрыдычна гэта не аформлена». Разам з тым Лукашэнка панаракаў на адрас украінцаў: «Вы скажыце, як вы абаранялі Крым?». Львоў
У Львове прапануюць байкатаваць беларускія тавары. З-за Лукашэнкі
27 декабря 201927 дек 2019
5
1 мин