Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч расказаў пра выхаванне сваіх дзяцей і аб тым, як сам пачаў размаўляць на мове.
Знаемства з кумам паўплывала, бо чалавек — вядомы спявак, Андрэй Усанаў, калісьці вакалістам у «Песнярах» быў. І на вяселлі, калі пачуў тост на чыстай беларускай мове, мяне гэта вельмі захапіла.
Размова з тымі людзьмі мяне ўразіла, я зразумеў, што недасканала ведаю беларускую мову, і няўтульна адчуваў сябе ў той кампаніі. Таму пачаў болей цікавіцца. І падзеі ва Украіне, якія адбыліся ў 2014 годзе, вельмі паўплывалі. Больш паглыбіўся ў гісторыю і зразумеў, што мы згубілі мову не проста так, што адбываецца мэтанакіраванае яе знішчэнне. Таму сумленне не дазваляе выхоўваць дзяцей па-руску.
Аб тым як у Ітаіі пераклалі меню на беларускую мову. Але не ўсе гульцы зразумелі, што там напісана
Гэта мне настолькі не спадабалася: як мы ў вачах тых людзей выглядалі, што мы за нацыя? Я вырашыў, што мова як шчыт павінна быць у нацыі. Бо нас вылучае культур