Звычайна ім гавораць “дзякуй” за паездку. А яны адказваюць: “Калі ласка”. На гэты раз члены раённай грамадскай арганізацыі “Агеньчык надзеі”, у склад якой уваходзяць дзеці і маладыя людзі з інваліднасцю, дзякуюць службе таксі “Калі ласка” за падоранае свята. 23 снежня таксісты часова прыпынілі сваю дзейнасць і сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі. “Напярэдадні Калядаў і Новага года мы вырашылі стаць своеасаблівымі Дзедамі Марозамі і стварыць хоць невялічкі цуд смаргонскім дзецям, - кажа прадстаўнік службы таксі “Калі ласка” Сяргей Марозаў. - Да дабрачыннай акцыі далучыліся ўсе сорак два вадзіцелі і наш дырэктар Актай Гашымаў. Мы сабралі грошы. Па просьбе дзетак з “Агеньчыка надзеі”, купілі ёлачку, упрыгожванні да яе, а таксама фрукты. Астатнія грошы перадалі старшыні аб’яднання Дануце Рак”. Данута Рышардаўна зазначыла: “За сродкі з “канверта” мы арганізуем якую-небудзь экскурсію. Нашы дзеці вельмі любяць падарожнічаць”. Паўдзельнічаць у дабрачынным свяце разам з таксістамі пажадалі ан