Дарагія браты і сёстры! Мы знаходзімся ў радасным чаканні ўрачыстасці Божага Нараджэння. Гэтая радасць умацоўваецца з кожным днём не толькі ў нас саміх. Мы бачым, як увесь горад рыхтуецца да свята: упрыгожваюцца вуліцы, дамы, школы, магазіны. Мы ўсе чакаем свята, як і нашыя продкі на працягу больш двух тысяч гадоў. Традыцыйна мы пачынаем свята за сталом, дзе збіраецца сям’я, далучаюцца сябры і родныя. Гэта добрая магчымасць выказаць адзін аднаму сваю любоў, папрасіць прабачэння, пажадаць усяго найлепшага. Усе разам святкуем самае значнае нараджэнне ў гісторыі чалавецтва –прышэсце Таго, хто з’яўляецца нашай галоўнай любоўю. Бог, які існуе бясконца, прыйшоў на зямлю, прыняў чалавечае аблічча, а потым памёр за нас на крыжы. Мы не можам і не хочам забываць пра гэтую любоў, з гэтай крыніцы мы чэрпаем радасць і сілы для нашага жыцця. Сваю радасць мы не павінны хаваць унутры сям’і. Мы ўсе браты і сёстры, хоць адрозніваемся нацыянальнасцю, знешнім выглядам, мы дзеці аднаго Айца. Гэта павінна н
Ксёндз Здзіслаў Вэдэр павіншаваў смаргонцаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння
24 декабря 201924 дек 2019
22
1 мин