Найти в Дзене

“Першы дом Светлагорска” – чарговы савецкі міт, створаны “па просьбе будаўнікоў”

Оглавление

“Першы” дом Светлагорска, на якім прымацавана шыльда з надпісам “С этого дома, построенного в 1954 г. было положено начало строітельства г. Светлогорска” – савецкая хлусня.

"Першы" дом №15 па вуліцы Леніна - савецкі міт.
"Першы" дом №15 па вуліцы Леніна - савецкі міт.

Па-першае, калі хацелі сказаць, што дом №15 па вуліцы Леніна - гэта першы дом, пабудаваны пасля таго, як Шацілкі былі пераўтвораны ў горад Светлагорск, то гэта не адпавядае рэчаіснасці. На шыльдзе сказана, што ён быў пабудаваны ў 1954 годзе. А Шацілкі былі пераназваны ў Светлагорск і атрымалі статус горада ў 1961 годзе.

Па-другое. Сам надпіс “С этого дома, построенного в 1954 г. было положено начало строітельства г. Светлогорска” на шыльдзе, прымацаванай на доме №15 па вуліцы Леніна – таксама не адпавядае рэчаіснасці.

Гэта вынікае з публікацыі савецкага журналіста Уладзіміра Буты ў часопісе “Змена” (“Смена” – па-расійску) №11 за чэрвень 1980 года пад назвай “Інтэрв’ю дае Светлагорск” (“Інтервью даёт Светлогорск”) [1].

Пачатковая старонка з публікацыі Уладзіміроа Буты.
Пачатковая старонка з публікацыі Уладзіміроа Буты.

На старонцы чатырнаццаць чытаем: “Не выпадкова па просьбе маладых будаўнікоў на доме, дзе жыве першапраходзец тутэйшых месцаў, цяпер персанальны пенсіянер Сцяпан Мікалаевіч Сямашка, была прамацавана дошка: “З гэтага дома пачалося будаўніцтва Светлагорска” (аўтар прывёў няпоўны надпіс на шыльдзе – заўв. аўт.).

З гэтага сказу вынікае, што шыльда з надпісам “С этого дома, построенного в 1954 г. было положено начало строітельства г. Светлогорска” прымацавана на доме не таму, што гэта сапраўды было так, а “па просьбе маладых будаўнікоў”.

Цытата Уладзіміра Буты, якая даказвае, што першы дом будучага Светлагорска быў прызначаны "па просьбе маладых будаўнікоў".
Цытата Уладзіміра Буты, якая даказвае, што першы дом будучага Светлагорска быў прызначаны "па просьбе маладых будаўнікоў".

Гэта значыць, што першы дом для будучага Светлагорска быў проста выбраны, бо камусьці так захацелася, таму што там жыў на той час персанальны пенсіянер Сцяпан Мікалаевіч Сямашка.

Дом №15 па вуліцы Леніна не першы, з якога пачалі будаваць будучы горад Светлагорск.

Светлагорск – такі населены пункт з’явіўся на мапе БССР 29 ліпеня 1961 года ў выніку пераназвання гарадскога пасёлка Шацілкі, які атрымаў статус горада. Сапраўдны ўзрост горада Светлагорска павінен адлічвацца ад першага згадвання ў пісьмовых крыніцах Шацілавіч-Шацілак - з 1560 года.

Віктар Раманцоў. 03.01.2020 г.

Публікуецца ўпершыню. Перадрук цалкам без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца толькі часткова цытаваць. Спасылка на цытаванне - абавязковая.

Крыніцы:

1. Владимир Бут. Интервью даёт Светлогорск // Смена. – №1273, Июнь 1980 – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: http://smena-online.ru/stories/intervyu-daet-svetlogorsk – Дата доступа: 02.01.2020.

ПДФ-версія часопіса тут: http://smena-online.ru/sites/default/files/11_-_1980.pdf

Таксама чытайце:

Светлагорск: 30 год таму і сёння (частка I)

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/svetlagorsk-30-god-tamu--sennia-chastka-i-5e0e390d98fe7900b0315532

Светлагорск: 30 год таму і сёння (частка II)

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/svetlagorsk-30-god-tamu--sennia-chastka-ii-5e0e428bdddaf400b1f692cb

Интервью дает Светлогорск

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/interviu-daet-svetlogorsk-5e0f8642c49f2900b113148e