Калі дзеці вылецелі з бацькоўскага гнязда, чатырохпакаёвая кватэра для Лазутаў стала занадта вялікай, і яны памянялі яе на “дзвюхпакаёўку” ў мікрараёне Заходні. З таго часу можна было праз рэдакцыйнае акно назіраць, як спакойнай хадой Іван Іванавіч накіроўваецца на працу. Заўсёды з прамой спінай, без кроплі лішняй вагі, акуратны і далікатны – ён выглядаў нашмат маладзей за свой біялагічны ўзрост. Яго інтэлігентнасць, ветлівасць, тактоўнасць, унутраны спакой, выдатнае валоданне роднай мовай, уменне працаваць са словам былі і застаюцца ўзорам не толькі для журналістаў – для ўсіх, хто ведае Івана Іванавіча. Калі калектыў – сям’я Ён адшчыраваў у рэдакцыі амаль да 70-гадовага ўзросту. Але ніхто не ўспрымаў яго “дзедам”. Ён любіў моладзь, а моладзь любіла яго. З 2016 года наш Іван Іванавіч – на заслужаным адпачынку. Журналістыцы ён аддаў 45 гадоў, з іх 30 – “Светламу шляху”: 17 – у якасці рэдактара і 13 – намесніка рэдактара. У Смаргонь ён прыехаў напрыканцы 1978 года. На працягу васьмі гадо
Да 75-годдзя газеты "Светлы шлях": Іван Лазута
13 декабря 201913 дек 2019
12
3 мин