Найти тему

Яленполь (вядомы з XІХ ст.)

Старадаўнія назвы (тапонімы) на тэрыторыі сучаснага Cветлагорска.

Яленполь – маёнтак, гаспадарскі двор, які належаў шляхце з родаў Тышкевічаў, а потым Манкевічаў. Зараз у межах горада Светлагорска.

У ХХ ст. Яленполь – частка вёскі Какель (Какаль). 4 снежня 1964 года вёска Какаль была пераназвана ў Светач. А 10 ліпеня 1975 года гэты населены пункт быў уключаны ў межы города Светлагорска.

Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка, на якой можна пабачыць Яленполь (маёнтак, гаспадарскі двор, сядзіба).
Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка, на якой можна пабачыць Яленполь (маёнтак, гаспадарскі двор, сядзіба).
Яленполь на сучаснай мапе Светлагорска.
Яленполь на сучаснай мапе Светлагорска.

Крыніцы:

1. Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка. . [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: http://www.etomesto.ru/shubert-map/18-8/— Дата доступу: 11.12.2019.

-3

2. Список землевладельцеа Минской губернии за 1911 год. Мн. 1911//Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. - У 2-х кн. - Кн. 1. - Мн. 2000. - С.107.

Сярод выбаршчыкаў па другому аддзяленню (асобы “польскага” паходжання) ўказаны Манкевіч Вацлаў Канстанцінавіч, які жыве ў маёнтку Яленполь.

-4

3. Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. - У 2-х кн. - Кн. 1. - Мн. 2000. - С. 113.

Прыведзены дакумент на рускай мове пра нарыхтоўкі драўніны ў маёнтку Яленполь. Праўда тапонім прыведзены з памылкай - “Елянопаль”. Відаць, у друкарні, калі рыхтавалі кнігу “Памяць”, няверна пераклалі з рускай мовы. У тэксце на расійскай мове тапонім прыведзены як “Еленополь”.

-5

4. Хоміч А. Усталяванне і распаўсюд каталіцкай канфесіі на тэрыторыіі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак XX ст.ст.). Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны. [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: http://nashkraj.info/ustalyavanne-i-raspausyud-katalitskaj-kanfesii-na-terytoryii-suchasnaga-svetlagorskaga-rayona-xvii-pachatak-xx-st-st/— Дата доступу: 11.12.2019.

Яго ж: Хоміч А. Распаўсюджванне каталіцкай канфессіі на Светлагоршчыне (ХVII XX cтст.)//Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. - У 2-х кн. - Кн. 2. - Мн. 2003. - С. 696.

-6

Аляксандр Хоміч згадвае маёнтак Іленполь са слоў старажыла Ануфрыя Манкевіча. Відаць, таксама памылка ў першай літары.

Крыніцы і тапонімы адшукаў Віктар Раманцоў.

Заканадаўства, якое дазваляе вярнуць старадаўнія назвы (тапонімы), якія існавалі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна:

Артыкул 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці”.

Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны...

Артыкул 16, пункт 4, частка 2 Закон РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” ад 16.11.2010 года

4. Переименование географических объектов допускается:

при необходимости возвращения отдельным географическим объектам их исторических наименований.

Пра іншыя тапонімы Светлагорска чытайце тут:

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/miastechka-shaclk-viadoma-z-hh-st-5d7bdfa8a06eaf10364c4bb2

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/vakolca-shaclk-viadoma-z-xh-st-5d7bde62e4fff000c5e1459b

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/shaclk-viadomy-z-xvii-st-5d7a88fafbe6e73d64157ad1

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/valynsk-trakt-viadomy-z-xvii-st-5d7a86356d29c13cef8cb70f

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/shaclavchy-viadomy-z-xvii-st-5d7949da86c4a900b2be2669

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/gorvalsk-trakt-viadomy-z-hvi-st-5d79452f35ca3100ad9a588d

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/shaclnsk-vostra-viadomy-z-xvi-st-5d79436d79c26e00ae520eb7

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/shto-vy-vedaece-pra-valynsk-trakt-5dd80c1ea4655250ff59c748

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/chartopash-viadoma-z-hh-st-5deeb3739ca51205c53fb112

https://zen.yandex.ru/profile/editor/id/5c7a559667c02400b5de2483/5df151b93642b600aef6b307/edit