З’яўленне сівых валасоў напрамую звязана са зніжэннем ці поўным спыненнем выпрацоўкі фермента ціразіназы. Калі пачнецца гэты працэс, залежыць ад генетыкі. У біялагічным сэнсе сівізна лічыцца прыкметай і прамым следствам старэння арганізма. А мая 85-гадовая гераіня – зусім не сівая. Я падумала: фарбуе валасы. Аказалася, не. “Ніколі я не займалася гэтай справай – ні валасы, ні вочы ніколі не размалёўвала”, - смяецца Галіна Вяршковіч. Не толькі валасы, але і душа выдае маладосць Галіны Уладзіміраўны. Яна жыццярадасная, любіць пажартаваць і на хваробы не скардзіцца. У шматдзетнай сям’і (бацькі гадавалі двух сыноў і дзвюх дачок) сярод дзяцей Галя была старэйшай. Дзяўчынцы і дзесяці гадоў не споўнілася, як тату забралі на вайну. Яна стала першай мамінай помочніцай. Пасля вайны пайшла ў школу, але скончыла толькі два класы, больш не атрымалася: трэба было каля хаты працаваць, а не вучыцца. - А калі калгасы стварылі, у паляводчую брыгаду пайшла, - расказвае мая суразмоўца. - Работа за працадні