У пачатку 60-х у калгасе “Маяк” арганізоўвалася маладзёжнае звяно для працы на лёне. У яго набралі мясцовых дзяўчат, а звеннявой прызначылі Таісу Тамашэўскую. У калгасе ведалі: Таіса, што жыве на хутары ля Кеўлаў, – дзяўчына працавітая і адказная. Яна зможа арганізаваць працу і ўласным прыкладам заахвоціць усё звяно. Так і было. На працягу многіх гадоў лён даваў гаспадарцы добры прыбытак, а звяно Таісы Уладзіміраўны было прыкладным нават на ўзроўні раёна. Таісе Варпаховіч (аўт. - прозвішча па мужу) сёлета споўнілася 75. Амаль палову жыцця яна прысвяціла лёну. У тыя часы для гаспадаркі гэта культура была бадай што стратэгічнай. Пад яе адводзілі вялікія надзелы, праца на лёне пільна адсочвалася, а паміж звёнамі заўсёды разгаралася своеасаблівая канкурэнцыя. Затое ў самім звяне, наадварот, панавалі добразычлівасць і ўзаемападтрымка. Жанчыны ведалі: агульную справу робяць, і поспех усяго звяна – гэта поспех кожнай з іх. - Ох, якія ж харошыя бабы былі ў маім звяне. Усе паміж сабой ладзілі,