Найти тему
novychas.by

Барсік: знявечаны целам, але не душой

Барсіка знайшлі, калі ён, ужо знясілены, амаль не хадзіў. Ціха сядзеў у кутку пад'езда шматпавярховага дома ў Мінску і пакутаваў. Адна з лапак кацяня была падобная на крывавае месіва. Што здарылася — дакладна невядома.

Ветэрынарам прыйшлося ампутаваць лапку па перадплечча. Але гэта зусім не трывожыць малога і не перашкаджае яму жыць.

-2

Барсіку прыкладна паўгода. Ён трохі сарамлівы, але гэта выпраўляецца ласкай і клопатам.

-3

Любіць, калі чухаюць за вушкам, а калі раздобрыцца — падстаўляе пуза і салодка мурчыць ад задавальнення.

Ласкавы, актыўны, ганяе мячык. Ён выдатна бегае, нягледзячы на сваю траўму, гуляецца, ходзіць у латок без промахаў і нават карыстаецца кіпцяточкай!

-4

Есць сухі корм і курыныя шыйкі, страўнікі, печань, смятану нізкай тлустасці.

Гатовы ехаць у новы дом. Прыязджайце за малым, у яго абмежаваны час на ператрымцы!

+375 (29) 244-13-56 Юля.

Гэты і іншыя артыкулы чытайце на нашым сайце novychas.by