Найти тему

У Смаргоні адбыўся канцэрт у гонар Святой Цэцыліі

24 лістапада ў парафіі Святога Міхаіла Арханёла адбыўся традыцыйны канцэрт у гонар Святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў. “Цэцыліяда-2019” праходзіла пад назвай “Хрыстос гаспадар, валадар дому”.

У маладзёжным каталіцкім цэнтры спявалі, гралі на музычных інструментах, танцавалі. 23 разнапланавыя нумары – песні на рэлігійную тэматыку, народныя і нават сучасныя папулярныя песні. Сольнае выкананне, дзіцячы і дарослыя хоры. Сярод выступоўцаў - парафіяльная моладзевая група Piligrims, члены Савіо-клуба, аніматары, танцавальныя калектывы “Мішутка” і “Маладосць душы”, выхаванцы школы мастацтваў імя М.К. Агінскага…

Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі сабраліся разам на адной сцэне і заспявалі гімн араторыя. А пасля кожны атрымаў невялічкі сувенір на памяць. Па добрай салезіанскай традыцыі пробашч парафіі Алег Жураўскі прамовіў да ўсіх слоўка на добрую ноч.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10
-11
-12
-13
-14
-15
-16
-17
-18

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.