Беларускі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка выступіў на цырымоніі развітання з Кастусём Каліноўскім і 19 паўстанцамі, якая ў пятніцу прайшла ў кафедральным саборы ў Вільні. Ён прадстаўляў нашу краіну (Літва і Польшча былі прадстаўлены прэзідэнтамі, якія ў сваіх прамовах шмат гаварылі "пра нашу і вашу свабоду"). Петрышэнка выступіў па-беларуску. Ён назваў сённяшняе перапахаванне паўстанцаў гістарычным момантам, аднолькава важным для народаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Латвіі. "Большасць асобаў, якім мы сёння аддаем даніну памяці, з'яўляюцца сынамі беларускай зямлі", — сказаў віцэ-прэм'ер. Ён адзначыў, што дзейнасць Кастуся Каліноўскага "звязана з перарастанем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў барацьбу за беларускую дзяржаўнасць". Ігар Петрышэнка згадаў пароль паўстанцаў: "Каго любіш? Люблю Беларусь!". Добрая прамова была сапсавана словамі пра недапушчальнасць выкарыстання постаці Каліноўскага "у палітычных мэтах". Пасля гэтага ў натоўпе пачуліся крыкі "Ганьба!". У Вільню прыехалі сот
Ігар Петрышэнка паўтарыў пароль паўстанцаў: Каго любіш? Люблю Беларусь!
22 ноября 201922 ноя 2019
18
1 мин