Кастусь Каліноўскі зноў да нас звяртаецца ў поўны рост, тварам да твару. Як быццам голас з таго свету, ён заклікае нас да праўды, ён заклікае нас да смеласці, ён заклікае нас да згуртаванасці. Немагчыма перамагчы таго, хто не здаецца Не сціхаюць спрэчкі і дыскусіі ў СМІ і ў сацсетках наконт перазахавання парэшткаў Беларускага, нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Як мы бачым, рашэнне было прынята зрабіць гэта сёння ў Вільні. На поўдні Фларыды беларусы актыўна абмяркоўваюць гэтую па-сапраўднаму важную гістарычную падзею. Актыў Беларуска-Амерыканскага Задзiночання (БАЗА) Паўднёвай Фларыды сабраўся на адкрытую сустрэчу-дыспут. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі думкамі, меркаваннямі і рознымі каментарамi са СМІ. Сустрэча прайшла цікава і дынамічна. Быў прыведзены шэраг параўнанняў са старых (савецкіх) падручнікаў з сучасным поглядам сённяшніх гісторыкаў. Асаблівая ўвага была накіравана на кнігу, надрукаваную ў 2018 годзе Сямёнам Георгіевічам Шарэцкім, пад назвай "Яны знайшлі с