Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Euroradio

Экс-міністр Лілія Ананіч і "Міс Беларусь 2018" Марыя Васілевіч сталі дэпутатамі

У ноч на 18 лістапада 2019 году старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына аб'явіла папярэднія вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пераможцамі на сваіх выбарчых акругах абвешчаныя: — "Міс Беларусь 2018" Марыя Васілевіч; — экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч; — дыпламаты Андрэй Савіных і Валерый Варанецкі; — функцыянер з мінскага БРСМ Сяргей Клішэвіч; — старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч; — лідар грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька; — першы прарэктар БДУІР Сяргей Дзік; — старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк; — тэлевядучы Тэнгіз Думбадзэ. Па акрузе, дзе балатаваўся Андрэй Дзмітрыеў з руху "Гавары праўду", дадзеных яшчэ няма. Гэта ў прынцыпе папярэднія вынікі, і ўсе галасы яшчэ не падлічаныя. Першая сесія Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання адкрыецца 6 снежня ў 10:00.

У ноч на 18 лістапада 2019 году старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына аб'явіла папярэднія вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пераможцамі на сваіх выбарчых акругах абвешчаныя:

— "Міс Беларусь 2018" Марыя Васілевіч;

— экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч;

— дыпламаты Андрэй Савіных і Валерый Варанецкі;

— функцыянер з мінскага БРСМ Сяргей Клішэвіч;

— старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч;

— лідар грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька;

— першы прарэктар БДУІР Сяргей Дзік;

— старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк;

— тэлевядучы Тэнгіз Думбадзэ.

Па акрузе, дзе балатаваўся Андрэй Дзмітрыеў з руху "Гавары праўду", дадзеных яшчэ няма. Гэта ў прынцыпе папярэднія вынікі, і ўсе галасы яшчэ не падлічаныя.

Першая сесія Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання адкрыецца 6 снежня ў 10:00.