Рэальна задраў! Усё сцякаецца да цябе: тлусты пірог краіннага бабла павольна паўзе па шчоках новых беларусікаў-буржуінаў і заезджых паглынальнікаў вяршкоў. Усе буржуіны – даляравыя мільённікі-мільярднікі – сядзяць у Менску. Ні ў Гомелі, ні ў Светлагорску. Уся рухоўня, цывільная, палітычная, бізнэсовая, у Менску. Там заўсёды нешта адбываецца: прыезджаеш і бачыш, як ідзе будоўля жыллёвых комплексаў, бізнэс-цэнтраў, Драздоў і кшталту Драздоў. Толькі ты, Менск, жывеш! Усім астатнім трапляюць твае аб’едкі са стала, як быдлу і жывёлінам нядбанага сялянскага двара. Менск, ты задраў! Рэальна! Задралі твае …вопты, …ечкі, …ічкі. Думаеш мы лохі? І не разумеем, што твой прыняты вобраз добрадушнага чараўніка, які ўпарвае правінцыйным прастакам свой цывілізаваны гандаль, насамрэч гэта вобраз памешчыка, які абірае на свае палацы, бізнэспраекты апошнія грашы з кішэняў тутэйшых тубыльцаў, знімае апошнія штаны. Фірмы буржуінаў зарэгістраваны не ў Светлагорску, а ў Менску. Вялікія падаткі, якія мусілі