Яна можа быць любой – маладой, прывабнай, жыццярадаснай і надзвычай смешнай, пажылой, неразумнай. Па адукацыі Вольга Крывянкова – артыст тэатра лялек. Але поле яе дзейнасці – нашмат шырэйшае. Па Вользе Крывянковай плача камедыя. Тое, што ў гэтай бландзінкі – талент камедыйнай актрысы, смаргонцы і раней не раз пераконваліся. Але яе сёлетняе выступленне на сцэне падчас раённых “Дажынак” і здымкі ў міні-фільме, прысвечаным працаўнікам сельскай гаспадаркі, пераўзышлі ўсе чаканні. У вобразе Лёдзі яна была беспадобнай. Вольга КРЫВЯНКОВА ў ролі Лёдзі - Тэлекарэспандэнт, які адказвае за сельскую гаспадарку, - для мяне гэта сапраўды новая роля, – удакладняе Вольга Крывянкова. - Прычым мы вырашылі здымаць несур’ёзна пра сур’ёзнае, і ў нейкай ступені рызыкавалі: ці зразумеюць наш гумар вяскоўцы? І ведаеце, зразумелі. Наш фільм спадабаўся. Гэта найвышэйшая адзнака працы. Тры дні мы ездзілі па ўсіх сельскіх гаспадарках раёна, знаёміліся з вясковымі рупліўцамі. І на раённых “Дажынках” у Смаргоні мы