Найти тему

Станіслаў Манюшка ў Залессі

Беларуска-польскі кампазітар, аўтар першай беларускамоўнай оперы “Ідылія”, аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі, дырыжор, прафесар Музычнага інстытута ў Варшаве – усё гэта ён, Станіслаў Манюшка.

Сёлета яго двухсотыя ўгодкі святкуе ўвесь музычны свет – і прафесіяналы, і аматары добрай музыкі. 1 лістапада ў сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы “Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў XIX стагоддзе”.

У Залессе выстава перакачавала з Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь – філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 

-2

Яе прэзентавала загадчык музея Зінаіда Кучар. На экспазіцыі прадстаўлены партрэты Станіслава Манюшкі, копіі малюнкаў, якія стварыў бацька кампазітара Чэслаў Манюшка, а таксама партрэты родных, афішы і фотаздымкі з пастановак па творах кампазітара на сцэнах сучасных тэатраў. Арганічна дапоўнілі выставу творы сучасных беларускіх мастакоў. Экспанаты былі створаны спецыяльна да юбілею кампазітара.

Зінаіда Кучар уручыла дырэктару музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага Людміле Градзіцкай кнігу “М.К. Агінскі. Шэсць паланэзаў у транскрыпцыі для фартэпіяна Станіслава Манюшкі”. 

-3

Прыгожым музычным афармленнем прэзентацыі стала выступленне выкладчыкаў Залескай школы мастацтваў Веранікі Дранковіч і Веры Міхайлавай.

-4
-5

Загадчык Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Зінаіда КУЧАР

-6

Партрэт Станіслава МАНЮШКІ

Выстава будзе працаваць да 30 лістапада.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.