Некалькі дзён таму беларускія СМІ і сацсеткі растыражавалі навіну пра 138 тысяч беларусаў, якія атрымалі першы від на жыхарства ў Еўрасаюзе за 2018 год. Маўляў, паглядзіце, наколькі актыўна беларусы з'язджаюць са сваёй краіны на Захад! Калі пералічыць per capita — на душу насельніцтва — гэта ледзь не сусветны рэкорд! Але ці сапраўды назіраецца рэзкі адток грамадзян Беларусі ў ЕС? Можа, з агучанай лічбай нешта не так? Пры ўважлівым разглядзе высвятляецца, што з гэтых 137,7 тысячы відаў на жыхарства каля 100 тысяч выдадзена не на навучанне ці працу, а "па іншых прычынах". Што за яны? Гэта дазволы, выдадзеныя толькі для пражывання, для гуманітарнай, міжнароднай абароны, у тым ліку па статусе бежанца і дадатковай абароне.
Дык што, каля 100 тысячы беларусаў атрымалі від на жыхарства як бежанцы? Нешта не верыцца. Адказ на пытанне ў метадалогіі, якой карыстаецца Еўрастат. "У адпаведнасці з артыкулам 6.2 Рэгламента ЕС No 862/2007, у віды на жыхарства залічваюцца таксама доўгатэрміновыя нац