Колькі вёсак знікла з тэрыторыі Беларусі? Дзясяткі, сотні? А колькі іх на мяжы знікнення? Відавочна, што з кожным годам вёскі старэюць разам са сваімі жыхарамі. Наш Крупскі раён – не выключэнне. Але ж, пагадзіцеся, што кожная зніклая вёска мае сваю гісторыю, і гэта гісторыя адыходзіць далёка ў мінулае. Вось што расказвае пра гісторыю вёскі Туманова, якая знаходзілася на тэрыторыі калгаса «Колас» (цяпер ААТ «Кляновічы») і якой не стала 43 гады таму, г. зн. у 1976 годзе, бібліятэкар Каласоўскай сельскай бібліятэкі Тамара Маліноўская: – Гісторыю Туманова і іншых навакольных вёсак (Кляновічы і Навасёлкі) мне калісьці расказаў былы жыхар Кляновіч Станіслаў Іосіфавіч Бабіцкі. У свой час я запісала таксама ўспаміны былога жыхара Туманова, затым Кляновіч, Леаніда Пятровіча Лаўрэнава. «Вёска была невялікай, дзесьці 12-14 двароў, – расказваў Леанід Пятровіч. – Пройдзеш метраў 50 – балота. Так тры сям’і, у тым ліку і наша, пераехалі ў Кляновічы, астатнія – хто ў Дубы, хто ў Барысаў...» Дарэчы, ся
