Другі год запар кастрычнік з’яўляецца напружаным месяцам для работнікаў ДРБУ-134. Летась яны ў гэты час працавалі на маштабным аб’екце – рэканструявалі ўчастак праспекта Індустрыяльнага. Сёлета ў смаргонскіх дарожнікаў яшчэ больш адказны аб’ект – горад Смаргонь, які неабходна падрыхтаваць да абласных “Дажынак”. Фронт работ вялікі, адной арганізацыі не справіцца, таму ў гэтай справе дапамагаюць работнікі дарожных арганізацый з суседніх раёнаў. Трэба ўлічваць і тое, што на абслугоўванні ДРБУ-134 знаходзіцца амаль 800 кіламетраў аўтамабільных дарог, якія пралягаюць па ўсім раёне. Амаль 80 кіламетраў вуліц у сельскіх населеных пунктах. Каб выконваць пэўныя дарожныя работы, у арганізацыі ёсць неабходная аўтатрактарная тэхніка. Сёлета было адрамантавана гравійнае пакрыццё дарогі Смаргонь – Дзевятні – Жодзішкі, на ўчастку каля вёскі Пільці. Дарожнае палатно падсыпана гравіем, нарэзаны кюветы. На дарозе Смаргонь – Шутавічы – Сівіца, ад Байбаў да павароту на Сінькі пакладзены адзін слой асфаль