Найти тему

На парламенцкіх выбарах з 703 прэтэндэнтаў зарэгістравалі кандыдатамі 558

svaboda.org
svaboda.org

На выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з 703 прэтэндэнтаў зарэгістравалі 558 кандыдатаў у дэпутаты, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Такім чынам, было "адсеяна" каля 20%. Сярэдні конкурс склаў 5 чалавек на месца (у парламент абіраецца 110 дэпутатаў).

Не былі зарэгістраваны цяперашнія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая. Яны лічацца адзінымі незалежнымі кандыдатамі ў парламенце.

Радыё Свабода нагадвае, што ў 2016-м на парламенцкіх выбарах "адсеялі" 17% прэтэндэтаў: вылучалася 630 чалавек, а зарэгістравалі 521. У 2012-м "адсеў" складаў 25%: з 494 чалавек зарэгістравалі 363.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.