Сёння, 17 кастрычніка, Смаргонская акруговая выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты прэтэндэнтаў на месца ў ніжняй палаце беларускага парламента.
Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговая выбарчая камісія 17 кастрычніка зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59:
Ірыну Зянонаўну ВЕШТАРД, 17 сакавіка 1953 года нараджэння, пенсіянера, жыхара г. Смаргоні, члена Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Агульная сума даходу за 2018 год – 3627,42 руб. На праве ўласнасці належаць кватэры ў г. Смаргоні і г. Мінску.
Івана Фёдаравіча КРУКА, 27 кастрычніка 1944 года нараджэння, пенсіянера, жыхара г. Астраўца, члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год – 6664,62 руб. На праве ўласнасці належыць кватэра ў г. Астраўцы.
Быў асуджаны ў 2006 годзе па арт. 364 Крымінальнага кодэксу РБ (наяўнасць або пагроза прымянення насілля ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў), судзімасць знята ў 2008 годзе.
Івана Іванавіча МУШНІЦКАГА, 11 студзеня 1958 года нараджэння, загадчыка аддела сацыяльнага абслугоўвання дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раёна», жыхара п. Гудагай Астравецкага раёна, члена Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума даходу за 2018 год – 8048,44 руб. На праве ўласнасці належаць жылы дом і зямельны ўчастак у п. Гудагай Астравецкага раёна, легкавы аўтамабіль і матацыкл.
Віктара Збігневіча СВІЛА, 10 студзеня 1963 года нараджэння, наместніка старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, жыхара г. Ашмяны, беспартыйнага.
Агульная сума даходу за 2018 год – 29237,37 руб. На праве ўласнасці належаць жылы дом і зямельныя ўчасткі ў г. Ашмяны і Ашмянскім раёне, легкавы аўтамабіль.