Анархіст Зміцер Паліенка паспрабаваў ускрыць вены ў зале суда, калі даведаўся, што паседжанне будзе весціся ў закрытым рэжыме. Паседжанне па справе Паліенкі адбываецца ў Мінскім гарадскім судзе. Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё з месца падзей, Паліенку адразу вывелі з залы, але актывісты, якія прыйшлі яго падтрымаць, адмаўляюцца пакідаць памяшканне. Нягледзячы на інцыдэнт, суд працягваецца ў суседняй зале. Актывісты спрабуюць безвынікова спрабуюць патрапіць у залу і выкрыкваюць словы падтрымкі Паліенку. "Суд над Дзмітрыем Паліенкам працягвае скрупулёзна задакументавааную гісторыю яго пераследу ўладамі за яго грамадскую дзейнасць. Беларускія ўлады павінны зняць з яго ўсе абвінавачанні, звязаныя з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў, а таксама адкрыць працэс над ім для грамадскасці і СМІ", — заявіла Айша Джанг, старэйшы кiраўнiк кампаній Amnesty International па Беларусі. Раней Паліенка ўжо быў асуджаны на два гады калоніі за "прымяненне гвалту ў дачыне