15 кастрычніка вернікі каталіцкай парафіі Св. Яна-Паўла ІІ віталі цудадзейную фігуру Святога Міхала Арханёла. Суправаджаў фігуру - настаяцель стаўбцоўскай парафіі Святога Казіміра - ксёндз Ігар Лашук. Урачыстай працэсіяй вернікі разам з пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам прайшліся вуліцамі горада. Пасля ў капліцы святары змясцілі цудадзейную фігуру каля алтара, дзе яна будзе знаходзіцца да 22 кастрычніка. Нагадаем, у жніўні фігура наведвала парафію Св. Міхала Арханёла. Сяргей ЮРЭВІЧ. Фота аўтара.
Цудадзейная фігура Святога Міхала Арханёла другі раз наведала Смаргонь
16 октября 201916 окт 2019
28
~1 мин