Палітык і літаратар Павел Севярынец звярнуўся з адкрытым лістом да сяброў Беларускага ПЭН-цэнтра. Ліст апублікаваны напярэдадні з'езду арганізацыі, які пройдзе 26 кастрычніка. Поўны яго тэкст прыводзіць сайт krynica.info. Сёлета ўвесну стала вядома, што Севярынца выключылі са складу ПЭН-цэнтра. Кіраўніцтва арганізацыі заяўле, што ён не плаціў сяброўскія складкі. Сам Севярынец (які з'яўляецца сустаршынёй аргкамітэта партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя") тады тлумачыў, што перастаў плаціць складкі, бо ў ПЭНе ладзяцца "мерапрыемствы, звязаныя з прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця". У цяперашнім лісце Севярынец заяўляе, што ў кіраўніцтве ПЭН-цэнтра сабралася лявацкая група, якая пераследуе хрысціянаў: "У ПЭНе атаборылася каля дваццаці чалавек "левых" — агрэсіўная крыклівая меншасць. Іх ідэалогія — культурны марксізм і прапаганда ЛГБТ. Бога няма. Усё дазволена. Быццё вызначае свядомасць. Ва ўсім вінаватая "среда", поўная рэлігійных і нацыянальных забабонаў. Даеш роўнасць — найп
Севярынец заклікае выдаліць з Рады ПЭН-цэнтра "групоўку марксісцкіх камісараў"
23 октября 201923 окт 2019
27
1 мин