Галоўныя сусветныя сатырыкі, «бітлы» гумару, каралі жарту… Гэта далёка не ўсе панегірыкі на адрас удзельнікаў камедыйнага шоу «Monty Python’s Flying Circus» («Лятаючы цырк горнага пітона»), якому ў кастрычніку споўнілася 50 гадоў. У эфіры BBC 5 кастрычніка 1969 года аб 11 гадзіне пачалася дэманстрацыя гумарыстычнага камедыйнага шоу «Лятаючы цырк горнага пітона». Шоу пратрымалася 4 сезоны і пасля закрыцця стала прызнанай класікай. Некаторыя нават кажуць, што за гэты час Тэры Джонс, Джон Кліз, Майкл Пэйлін, Грэм Чэпмен, Эрык Айдл, Тэры Гіліям — удзельнікі калектыву, — цалкам і назаўжды змянілі камедыйны жанр. Такі трыумф трошкі дзіўны, паколькі «пітоны» шмат эксперыментавалі — аж да таго, што без комплексаў ламалі традыцыйную структуру сатырычнага скетчу. Замест фінальнага жарту напрыканцы сцэнкі вельмі часта пачынаўся поўны абсурд або проста дэманстраваліся псіхадэлічныя мульцікі. Для тагачасных гледачоў такі сюррэалізм быў яшчэ больш прыкольным, калі ўзгадаць, што ВВС лічылася бас