У Гродне малады чалавек некалькі разоў ударыў па галаве 15-гадовага падлетка праз "вычварны вонкавы выгляд". Асабліва злачынцу не спадабалася завушніца ў вуху ў хлопца. Пра інцыдэнт паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося позна ўвечары, каля аднаго з інтэрнатаў у Гродне. Нападніка знайшлі па гарачых слядах, а пацярпеламу падлетку давялося зашываць лоб.
Маладому чалавеку пагражае адказнасць па артыкуле 339 КК — "Хуліганства".