Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела і гендырэктар ААТ "Мінск Крышталь" — кіруючая кампанія холдынгу "Мінск Крышталь Груп" Станіслаў Ёдзіс звольненыя 21 і 22 кастрычніка адпаведна. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада. Раней інфармацыя пра адстаўку Забелы з'явілася неафіцыйна. Паведамлялася, быццам ён падаў заяву пасля таго, як на мінулым тыдні ім зацікавіліся сілавікі. Калектыву чыноўнік патлумачыў, што прычынай стала карупцыя ў холдынгу "Мінск Крышталь Груп". У прэс-службе ўрада пацвердзілі выяўленыя факты карупцыі на шэрагу прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам" і "Белнафтахім". У сувязі з гэтым на ААТ "Мінск Крышталь", ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", ААТ "Пінскі вінаробны завод", а таксама ў ААТ "Хімрамонт" былі звольненыя сем работнікаў з розных кіруючых пасадаў. У КДБ агенцтву БЕЛТА паведамілі, што карупцыйныя схемы ў алкагольнай галіне насілі сістэмны характар. Напрыклад, заснавальнікі ф
Стала вядома, за што звольнілі кіраўнікоў "Белдзяржхарчпрама" і "Мінск Крышталя"
22 октября 201922 окт 2019
6
1 мин