Беларускі пісьменнік Пятро Васючэнка пасмяротна трапіў у спіс кандыдатаў на прэстыжную Міжнародную літаратурную прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры. Прэмія ALMA — Astrid Lindgren Memorial Award (іншымі словамі, «дзіцячая Нобелеўка») была заснавана ў гонар шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Яна ўручаецца за значны ўнёсак у развіццё дзіцячай літаратуры і літаратуры для юнацтва. Спіс намінантаў 2020 года быў агучаны на 71-й Франкфурцкай міжнароднай кніжнай выставе і надрукаваны на сайце Прэміі. У яго ўвайшлі 237 пісьменнікаў з 68 краін свету. У спісе 49 новых імён. Сярод іх і беларус Пятро Васючэнка. Ён не першы дзіцячы пісьменнік, які вылучаецца на згаданую прэмію ад Беларусі. Як сведчаць арганізатары, з 2010 па 2016 год намініраваліся яшчэ тры беларускія аўтары — Георгій Марчук, Міхась Пазнякоў і Уладзімір Ліпскі. Для беларускай пісьменніцы Алены Масла гэта і радасная, і сумная навіна. — Радасная, бо ў кампаніі самых выбітных аўтараў з усяго свету ёсць і наш пісьменнік! Гэта годны
Пятро Васючэнка стаў чацвёртым намінантам ад Беларусі на «дзіцячую Нобелеўку»
22 октября 201922 окт 2019
9
2 мин