Найти в Дзене

У Залескім сельсавеце ўзялі па жмені зямлі з пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны

Па ўсёй Беларусі праходзіць міжнародная акцыя памяці “У славу агульнай Перамогі” ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас гэтай акцыі групы людзей выязджаюць на месцы воінскіх пахаванняў. Ва ўрачыстай абстаноўцы бярэцца жменя зямлі, якую змяшчаюць у палатняны мяшочак, каб потым перасыпаць у спецыяльную капсулу. 9 мая 2020 года яна разам з іншымі такімі ж сасудамі будзе пакладзена ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых, які знаходзіцца ў Мінску.

На гэты раз зямля была ўзята з магілы Паўла Ласкутова, якая знаходзіцца непадалёку ад Залесся. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова і галоўны спецыяліст Аліна Ясюкайціс, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі, старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч і сельсавецкія работнікі, дырэктар мясцовай школы Канстанцін Грудзіна разам з вучнямі. Вяла ўрачыстае мерапрыемства мастацкі кіраўнік Залескага Дома культуры Аксана Ліс.

Генадзь Бычко, Ганна Джумкова, Уладзімір Касакоўскі і Зянон Грышкевіч выступілі з прамовамі. Пасля ўзяцця замлі да помніка былі пакладзены вянок і жывыя кветкі.

У гэты ж дзень старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч, дырэктар школы Канстанцін Грудзіна і некалькі вучняў наведалі воінскае пахаванне каля вёскі Вялікая Мыса. Тут таксама была ўзята зямля, вянком і кветкамі ўшанавана памяць загінуўшых.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10
-11
-12
-13

Юрый ЯНУШКЕВІЧ

Фота аўтара.