Не першы год у выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея праводзіцца дабрачынная выстава работ навучэнцаў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага “Анёл у тваім сэрцы”. Сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў пералічваюцца на рахунак абласнога аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.
Сёння на выставу наведаліся прадстаўнікі раённага дэпутацкага корпусу.