Найти в Дзене
Euroradio

Лукашэнка едзе да Зяленскага

Аляксандр Лукашэнка едзе да Уладзіміра Зяленскага. 4 кастрычніка беларускі кіраўнік у першай палове дня сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны ў Жытоміры. Працоўны візіт Лукашэнкі прымеркаваны да II Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праходзіць у гэтым горадзе. Як інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, запланаваныя перамовы з Зяленскім. Гаворка пойдзе не толькі пра беларуска-украінскія дачыненні, але і пра пытанні рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі. Лукашэнка яшчэ не сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім. Ён спачатку не прагназаваў яго перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, ставіў на Пятра Парашэнку. Аднак пасля заявіў, што артыст можа кіраваць краінай. Толькі не ў Беларусі. У жніўні падчас размовы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам беларускі кіраўнік сказаў, што Зяленскі прасіў "нейкай падтрымкі". Аднак не стаў удакладняць, пра што менавіта гаворка. Для ўкраінскага прэзідэнта на сённяшні дзень самае галоўнае — урэгуляваць сітуацыю на Данбасе і спыніць вайну. На форуме ў Жытоміры Аля
БЕЛТА
БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка едзе да Уладзіміра Зяленскага. 4 кастрычніка беларускі кіраўнік у першай палове дня сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны ў Жытоміры. Працоўны візіт Лукашэнкі прымеркаваны да II Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праходзіць у гэтым горадзе.

Як інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, запланаваныя перамовы з Зяленскім. Гаворка пойдзе не толькі пра беларуска-украінскія дачыненні, але і пра пытанні рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі.

Лукашэнка яшчэ не сустракаўся з Уладзімірам Зяленскім. Ён спачатку не прагназаваў яго перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, ставіў на Пятра Парашэнку. Аднак пасля заявіў, што артыст можа кіраваць краінай. Толькі не ў Беларусі.

У жніўні падчас размовы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам беларускі кіраўнік сказаў, што Зяленскі прасіў "нейкай падтрымкі". Аднак не стаў удакладняць, пра што менавіта гаворка. Для ўкраінскага прэзідэнта на сённяшні дзень самае галоўнае — урэгуляваць сітуацыю на Данбасе і спыніць вайну.

На форуме ў Жытоміры Аляксандр Лукашэнка збіраецца выступіць з прамовай.