У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў перапісу насельніцтва (census.by і перепись.бел). На іх можна самастойна запоўніць анкету, і перапісчык ужо не прыйшоў бы. Аднак яшчэ ўначы сайты сталі недаступныя, праблемы з іх працай былі заўважныя і раніцай. У Белстаце тлумачаць праблемы вялікай актыўнасцю беларусаў, якія вырашылі самастойна "перапісацца", і таму ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў. Перапіс насельніцтва стартаваў у нашай краіне 4 кастрычніка. Ён працягнецца да 30 кастрычніка. Вынікі абяцаюць апублікаваць у 2020 годзе.
У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў перапісу насельніцтва
4 октября 20194 окт 2019
6
~1 мин