Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск. Пра гэта піша ru.delfi.lt са спасылкай на Міністэрства замежных справаў Літвы.
У сувязі з гэтым у Мінск не паедзе і міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
У пятніцу ў Беларусі была запланаваная сустрэча міністраў "Усходняга партнёрства". Аднак напярэдадні з'явіліся звесткі, што ў Мінск не прыедзе міністр замежных справаў Польшчы Яцак Чапутовіч. Пасля гэтага стала вядома і пра адмену іншых візітаў.