У Кіеве ў офісе прэзідэнта адбылася сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Тома Круза, знакамітага амерыканскага акцёра, кінарэжысёра і прадзюсара. Круз прыехаў ва Украіну, каб выбраць месца для здымкаў свайго новага праекта. У офіс прэзідэнта Том Круз трапіў на запрашэнне Уладзіміра Зяленскага. Зяленскі распавёў Крузу пра свой досвед працы ў кіно. Таксама ён падкрэсліў, што ва Украіне нядаўна прынялі закон пра кампенсацыі замежнікам, якія здымаюць на ўкраінскай зямлі свае фільмы, інфармуе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.