Першапачатковыя прапановы з Масквы былі "абсалютна непрымальныя" для Беларусі. Яны датычылі стварэння нейкіх "наднацыянальных структур", ад чаго ў далейшым адмовіліся. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК распавёў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Адной з галоўных тэмаў былі інтэграцыйныя працэсы ў дачыненнях нашай краіны і Расійскай Федэрацыі. Па словах Макея, "праграма паглыбленай інтэграцыі" не нясе нейкай пагрозы для незалежнасці Беларусі. А пабудаваць федэрацыю ці канфедэрацыю з іншай дзяржавай ужо немагчыма, мяркуе беларускі міністр. "Ужо некалькі пакаленняў вырасла ў незалежнай дзяржаве, і ніхто не гатовы пакласці на алтар гэтую незалежнасць, — гаворыць Уладзімір Макей. — ...Я ўвогуле не разумею, як мог бы першы прэзідэнт краіны, які стварыў незалежную дзяржаву, ахвяраваць гэтай незалежнасцю, і кім бы ён увайшоў у гісторыю". Макей падкрэслівае, што згаданая інтэграцыйная праграма адпавядае саюзнай дамове Беларусі і Расіі 1999 года. Што да "непрымальных прапаноў", то іх ініц
Макей: прапановы з Масквы былі абсалютна непрымальныя для Беларусі
1 октября 20191 окт 2019
3
1 мин