У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрываецца кавярня-верталёт Lavazza. Пакуль ідуць падрыхтоўчыя працы. У прэс-службе аэрапорта Еўрарадыё сказалі, што адкрыццё адбудзецца "на працягу тыдня".
Кавярня-верталёт адкрыецца ў левым крыле сектара адлётаў. Выпіць кавы можна будзе за столікамі вакол верталёта.