З вясны 2020-га ў Беларусь прыходзіць лаўкост-кампанія Wizz Air. Пакуль удалося дамовіцца толькі пра адзін маршрут, ён злучыць Мінск і Будапешт. Пра гэта паведаміў міністр транспарту Аляксей Аўраменка, інфармуе TUT.by. Венгерская авіякампанія працуе ў асноўным на рынку Цэнтральнай Еўропы, яна мае больш за сотню самалётаў. "Наша мэта — развіццё абласных аэрапортаў, і мы паралельна прапрацоўваем з лаўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты, — кажа міністр. — Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца іх эканоміка. Яны самі прымаюць рашэнне аб адкрыцці таго ці іншага маршруту". Як стала вядома, што беларусы вялі перамовы не толькі з Wizz Air. Яны ідуць "з рознымі лаўкостамі".
З вясны 2020-га ў Беларусь прыходзіць лаўкост-кампанія Wizz Air
10 октября 201910 окт 2019
6
~1 мин