Найти в Дзене

Ліхтарык і цыгарэты: як літоўцаў вучаць выжываць у свеце, дзе выбухнула БелАЭС

Оглавление
Vault boy / Fallout
Vault boy / Fallout

МНС і МУС Літвы выдалі буклет з інструкцыямі на выпадак ядзернага або радыялагічнага інцыдэнту. 12-старонкавая кніжачка напісана на трох мовах: літоўскай, польскай і рускай. Паралельна запушчаны сайт "Падрыхтоўка да экстрэмальных сітуацый у Літве", але наўрад ці ў постапакаліптычным свеце, які, на думку літоўскіх сілавікоў, усталюецца ў нашых шыротах, будзе інтэрнэт. Таму разам з тысячамі грамадзян Літвы пагартаем буклет і падрыхтуемся да горшага.

Што рабіць адразу пасля аварыі на АЭС

У Літве працуе сістэма папярэджання і інфармавання на выпадак экстранных сітуацый. У выпадку аварыі на БелАЭС літоўцы адразу атрымаюць паведамленні на свае мабільныя тэлефоны і пачуюць сірэны. Па радыё і тэлебачанні будзе перададзена дакладная інфармацыя і рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.

У выпадку ядзернай пагрозы складальнікі інструкцыі рэкамендуюць як мага хутчэй ісці ў найбліжэйшы герметычны будынак з непашкоджанымі вокнамі і сценамі.

-2

ам трэба неадкладна зачыніць усе вокны, фортачкі, дзверы, дымавыя трубы, вентыляцыйныя каналы. Выключыць сістэмы вентыляцыі, падачы паветра, кандыцыянавання і ацяплення. Зайсці ў цэнтр будынка або ў падвал. Радыеактыўныя рэчывы асядаюць на вонкавым боку будынкаў, таму бяспечней за ўсё заставацца як мага глыбей унутры будынка і як мага далей ад яго знешніх сцен і даху.

Свойскіх жывёл рэкамендуюць адвесці ў дом, скаціну загнаць у хлеў, усё зачыніць. Вады і корму трэба загадзя нарыхтаваць на некалькі дзён. Заставацца ў памяшканні. Сачыць за навінамі па радыё і тэлебачанні.

Трывожны чамаданчык

На выпадак непрадбачаных сітуацый літоўскія службы рэкамендуюць загадзя падрыхтаваць "трывожны чамаданчык". Мяркуючы па спісе, літоўцаў рыхтуюць да выжывання ў постапакаліптычным свеце. Асобнае захапленне выклікае пункт пра цыгарэты. Іх, кажуць літоўцы, у крайнім выпадку можна будзе выкарыстоўваць для абмену на нешта неабходнае.

Што павінна быць у "трывожным чамаданчыку"?

Асноўныя дакументы: пашпарт, даведка аб нараджэнні, аб заключэнні шлюбу, пасведчанне кіроўцы, страхавы поліс, атэстат, дыплом, дакументы на ўласнасць. Узяць з сабой грошы: наяўныя, крэдытныя карткі, каштоўныя паперы, каштоўнасці і ювелірныя вырабы. Рэкамендуецца не захоўваць іх у адным месцы, а падзяліць і надзейна схаваць сярод іншых рэчаў.

Запасіцеся ліхтарыкам, а лепш некалькімі. Спакуйце радыёпрыёмнік і падрыхтуйце запас батарэек. Вазьміце мабільны тэлефон, запасны акумулятар і зарадную прыладу да яго.

Збярыце аптэчку першай дапамогі. Не забудзьцеся спакаваць лекі, якія рэгулярна прымаеце, і перакіс вадароду. Пакладзіце акуляры або іншыя патрэбныя для зроку і слыху прадметы.

-3

Вазьміце харчаванне для немаўлят, падгузкі, вільготныя сурвэткі, калі ёсць маленькія дзеці. Цацкі і кнігі для дзяцей. Туалетныя рэчы — ручнік, мыла, зубную шчотку, туалетную паперу.

Падрыхтуйце неабходнае па сезоне адзенне. Цёплую коўдру і кампактны спальнік. Маску ці павязку ад пылу. Запалкі ў водаўстойлівай каробцы і запальніцу. Аловак і паперу, запісную кніжку з нумарамі тэлефонаў і адрасамі. Не забудзьцеся сямейныя рэліквіі, фатаграфіі блізкіх людзей. Яны могуць спатрэбіцца ў пошуках блізкіх.

Падрыхтоўваючы запас ежы, не забудзьцеся любімыя ласункі

На выпадак надзвычайнай сітуацыі літоўскія службы рэкамендуюць загадзя падрыхтаваць запасы вады і ежы. Хоць бы на 72 гадзіны, пакуль не прыбудзе дапамога.

Дома, у цёмным і сухім месцы рэкамендуюць трымаць наступныя прадукты: мясныя кансервы, агароднінныя кансервы, асабліва фасолю, згушчанае малако, кансерваваную садавіну, крупы, алей, цукар, спецыі і прыправы, соль, мёд і гарбату.

Пры гэтым асобна літоўскія службы нагадваюць узяць сваю любімую ежу. Бо, едучы яе, вы будзеце адчуваць сябе лепш!

Абавязкова падрыхтаваць запас вады з разліку чатыры літры на аднаго чалавека на 24 гадзіны. Захоўвайце ваду ў бутэльках невялікі ёмістасці — такім спосабам вы даўжэй захаваеце ваду чыстай.

-4

Таксама складальнікі рэкамендацый даюць агульныя парады. Напрыклад, мець пры сабе механічную адкрывалку для кансервавых бляшанак. Перад тым як грэць бляшанку на агні, — адкрыць яе і зняць этыкетку. Не пакідаць адкрытую бляшанку на заўтра, а з'есці ўсё змесціва адным разам.

Не рэкамендуецца браць з сабой у постапакаліпсіс рыбныя кансервы.

Асобна звяртаюць увагу, што нельга ўжываць прадукты, якія пасля выбуху мелі кантакт з вадой і (або) бруднай паверхняй.