Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! У Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праектаў — «Умацаванне права на справядлівае судовае разбіральніцтва ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі». Сярод мэтаў гэтай праграмы — «умацаванне нацыянальнай сістэмы крымінальнага правасуддзя», шляхам адукацыі беларускіх юрыстаў у тым ліку (заўважце!) «па пытаннях, звязаных з адменай смяротнага пакарання». На гэтыя мэты Савет Еўропы і ЕС выдаткоўваюць паўмільёна (!) еўра цягам 2019–2020 гадоў. Праграма прадугледжвае не што іншае, як навучанне «студэнтаў і прадстаўнікоў юрыдычных прафесій». Адукацыя — гэта, безумоўна, добра. Але як студэнты еўрапейс