26 верасня падчас сустрэчы ў Мінску з украінскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка ацаніў шанцы на перамогу ў нашай краіне на прэзідэнцкіх выбарах несістэмнага кандыдата. Гэта тое, што адбылося ва Украіне, дзе раптоўна вялізную народную падтрымку атрымаў Уладзімір Зяленскі. "У нас гэта немагчыма, прабачце за нясціпласць, — цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — У нас зусім іншы падыход. І ў нас некалькі іншая рэчаіснасць". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі "сацыяльна арыентаваная эканоміка", адсутнасць алігархічных кланаў. Да таго ж беларусы і ўкраінцы — "гэта розныя людзі", — сказаў ён. Па словах Лукашэнкі, украінцы рызвычаіліся "самі за сябе адказваць і забяспечыць сваю сям'ю". А вось беларусы ўсё яшчэ спадзяюцца на дзяржаву: "І яшчэ калі дапамагаеш, некаторыя "бухцець" пачынаюць, што так, што не так". Лукашэнка перакананы, што "ты не станеш прэзідэнтам, калі ты ім не нарадзіўся". "Тое, што будучы прэзідэнт нарадзіўся — гэта сто адсоткаў, — гаварыў беларускі кіраўнік. — ...Я нікога
Лукашэнка: будучы прэзідэнт Беларусі ўжо нарадзіўся, але гэта не артыст
26 сентября 201926 сен 2019
6
1 мин