У Верцялішкаўскай школе (Гродзенская вобласць) беларускамоўны клас адкрылі ўсяго для дзвюх дзяўчатак. Маці двайнятак Арыны і Багданы Ала Адамовіч цвёрда вырашала, што сярэднюю адукацыю яе дочкі атрымаюць па-беларуску. І сёлета пачала рэалізоўваць гэты план. “Што я зразумела. Адкрываць класы трэба там, дзе вы ёсць. Не чакаць, пакуль нехта адкрые. Размаўляць з аддзелам адукацыі, бо школа мала што вырашае. Не ісці ў канфрантацыйным рэжыме, а спакойна, але настойліва і непахісна ісці да мэты”, — расказвае Еўрарадыё Ала Адамовіч. Рускамоўная рэчаіснасць Беларускамоўная маці пачала з таго, што знайшла для дачок школу, якая па статуце з’яўляецца беларускамоўнай, і падала туды заявы. Але раптам выявілася, што статут — гэта адно, а рэчаіснасць — іншае. Напярэдадні навучальнага года Ала даведалася, што ў Верцялішкаўскай школе апошнія гады навучаюцца па-руску. “У прынцыпе, і ў школе, і ў аддзеле адукацыі мне ішлі насустрач. Але пыталіся, чаму прыйшлі за некалькі дзён да 1 верасня, — расказвае Еўр
Так можна: у школе пад Гроднам беларускамоўны клас адкрылі для дзвюх дзяўчатак
26 сентября 201926 сен 2019
3
3 мин