25 верасня 1765 года нарадзіўся слынны сын беларускай зямлі Міхал Клеафас Агінскі. Кожны год да святкавання ўгодкаў гаспадара “Паўночных Афін” у сядзібе старанна рыхтуюцца. Сёлета, якраз 25 верасня, адбылося адкрыццё адрэстаўраванай альтанкі Амеліі. Гэты прыгожы аб’ект захаваўся з часоў гаспадара сядзібы. А цяпер займеў адноўлены выгляд. Дырэктар музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага Людміла Градзіцкая заўважыла, што альтанка стане месцам, дзе будуць ладзіцца канцэрты і экскурсіі. Галіна АНТОНАВА. Фота аўтара.
25 верасня ў Залессі адбылося ўрачыстае адкрыццё альтанкі Амеліі
25 сентября 201925 сен 2019
29
~1 мин