У райвыканкаме прайшло пасяджэнне па выніках расследавання няшчаснага выпадку са смяротным зыходам на “Кранаспане”. На яго запрасілі спецыялістаў па ахове працы гэтага прадпрыемства і тых з іх, хто меў непасрэднае дачыненне да смяротнага траўміравання работніка на вытворчасці. На пульце ў аператарскай загарэўся індыкатар памылкі на канвееры, што сведчыла аб магчымай няспраўнасці. Тэхнічная служба завода неўзабаве яе знайшла – парваўся ланцуг. Пасля заканчэння рамонтных работ было вырашана праверыць работу канвеера. Усе работнікі разышліся, акрамя аднаго. Ён знаходзіўся ўнутры корпуса канвеера і атрымаў смяротную траўму. Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык звярнуўся да статыстыкі. У 2013 годзе на “Кранаспане” адбыліся два няшчасныя выпадкі, у тым ліку адзін смяротны. 2015 год – тры няшчасныя выпадкі. У тым ліку два з цяжкім зыходам. 2016 год – два няшчасныя выпадкі, у тым ліку адзін з цяжкім зыходам. 2018 – зноў смяротны выпадак. І сёлета два няшчасныя выпадкі на вытворчасці. Генадзь
Сталі вядомыя падрабязнасці няшчаснага выпадку са смяротным зыходам на “Кранаспане”
19 сентября 201919 сен 2019
32
1 мин