Найти тему

Ваколіца Шацілкі (Вядома з XІХ ст.)

Старадаўнія назвы (тапонімы) на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна.

Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка, на якой можна пабачыць Ваколіцу Шацілкі.
Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка, на якой можна пабачыць Ваколіцу Шацілкі.

Ваколіца Шацілкі – вёска, у якой жыла пераважна шляхта, пазней частка Шацілак. Вядома з XIX cт. У пачатку ХХ ст. - усходняя частка Шацілак. Зараз у межах горада Светлагорска.

Ваколіца Шацілкі знаходзілася ў межах ракі Бярэзіны на ўсход ад мемарыяльнага комплексу Звон-набат да Светлагорскай ЦЭЦ і да сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальная.

Крыніцы:

1. Рассадзін С.Я. Шацілінскі востраў// Археалогія Беларусі:Энцыклапедыя ў 2 тт. Т.2. Мн,2011. - с.417

Цытата: "Сядзіба 16-17 стст. была папярэдніцай шляхецкай ваколіцы, а потым і мястэчка Шацілкі, паздней гарадскога пасёлка, перайменаванага ў 1961 г. ў г. Светлагорск".

2. НГАРБ. – Фонд 2001. – Воп. 2. – Спр. 1. – Арк. 35.

Цытата за 1863 г.: «Ваколіца Шацілкі, у якой каля 200 душ шляхты, у Рэчыцкім павеце, у 3-х вярстах ад мяжы Рагачоўскага павету, там ёсць касцёл і ксёндз, ураджэнец той жа ваколіцы Манкевіч, шляхта там католікі даволі развітыя» (Звесткі выявіла Марыся Булавінская, студэнтка гістарычнага факультэта БДУ.).

3. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37

Цытата: «Сельсавет аб'ядноўвае 6 населеных пунктаў, якія размешчаны наступным чынам: 1) ваколіца Шацілкі (польскае насельніцтва), 2) мястэчка Шацілкі (яўрэйскае насельніцтва). Абодва населеныя пункты фактычна складаюць адзін, але адрозніваюцца толькі тым, што ў адной частцы Шацілак пражываюць яўрэі, якія займаюцца ў большасці гандлем, у сілу чаго гэтая частка Шацілак з'яўляецца мястэчкам. Другая частка населенага пункта Шацілак, у якой пражывае выключна польскае насельніцтва, якое займаецца сельскай гаспадаркай, носіць назву Ваколіца – Шацілкі

4. Мапа Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка, на якой можна пабачыць Ваколіцу Шацілкі.

-2

Крыніцы і тапонімы адшукаў Віктар Раманцоў.

Заканадаўства, якое дазваляе вярнуць старадаўнія назвы (тапонімы), якія існавалі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна:

Артыкул 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці”.

Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны...

Артыкул 16, пункт 4, частка 2 Закон РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” ад 16.11.2010 года

4. Переименование географических объектов допускается:

при необходимости возвращения отдельным географическим объектам их исторических наименований.