Старадаўнія назвы (тапонімы) на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна.
Валынскі тракт – старадаўняя дарога, якая праходзіла па тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна ў напрамку з Жлобіна на Мазыр. Валынскі тракт вядомы з ХVIII стагоддзя.
“У мінулым стагоддзі праз тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёна праходзілі дзве значныя дарогі. Каля Якімавай Слабады Бярэзіну перасякала паштовая дарога. Яна ішла з Оршы і Магілёва. Тут, каля Якімавай Слабады, дарога дзялілася на дзве. Адна мела назву Валынскага тракту. Па лясістай, балоцістай і маланаселенай мясцовасці ішла на Мазыр і далей на Жытомір. Яна перасякала мноства дробных рачулак і безназоўных ручаёў, якія ў час веснавых і асенніх разліваў нярэдка затаплялі дарогу”, - так апісан Валынскі тракт у другой кнізе “Пямяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі”.
Крыніцы:
Грабянчук І. Прыродна-геаграфічныя асаблівасці Светлагоршчыны ХІХ ст./ Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 63.
Мапа Рэчы Паспалітай ХVIII ст.
Мапа Расейскай імперыі ХIX ст.
Адшукаў крыніцы Віктар РАМАНЦОЎ.
Заканадаўства, якое дазваляе вярнуць старадаўнія назвы (тапонімы), якія існавалі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна:
Артыкул 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці”.
Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны...
Артыкул 16, пункт 4, частка 2 Закон РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” ад 16.11.2010 года
4. Переименование географических объектов допускается:
при необходимости возвращения отдельным географическим объектам их исторических наименований.
Яшчэ пра Валынскі тракт чытаем: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/shto-vy-vedaece-pra-valynsk-trakt-5dd80c1ea4655250ff59c748