Старадаўнія назвы (тапонімы) на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна.
Шацілавічы. (Вядомы з XVII ст.)
Шацілавічы - назва сяла, паселішча. Зараз у межах Светлагорска - частка горада. Упершыню сустракаецца ў дакументце “Вопіс Бабруйскага староства”, які гісторыкі датуюць 1639 годам. На той час у сяле налічвалася 17 сялянскіх дымоў (двароў). Але відавочна, што двароў было больш, бо ў вопіс не ўключаліся дамы шляхціцаў.
Крыніцы:
1. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.
2. Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гомельская вобласць. Мн. 1985. С. 334.
3. Маслюкоў Т. З гісторыі Шацілавічаў / Гомельшчына: старонкі мінулага. Нарысы. 2 выпуск. Гомель. 1996. С. 25.
4. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37
Адшукаў крыніцы Віктар РАМАНЦОЎ.
Заканадаўства, якое дазваляе вярнуць старадаўнія назвы (тапонімы), якія існавалі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна:
Артыкул 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці”.
Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны...
Артыкул 16, пункт 4, частка 2 Закон РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” ад 16.11.2010 года
4. Переименование географических объектов допускается:
при необходимости возвращения отдельным географическим объектам их исторических наименований.